Ева намалявала коніка
Ева вельмі любіла маляваць. Аднойчы яна намалявала Коніка. Чырвоная грыўка, аранжавая спінка з жоўтымі плямкамі — прыгожа атрымалася! — І-і-га-га! — заіржаў Конік. — Цок-цок-цок! — загрукаў ён капыткамі па белым аркушы паперы. — Ого! — здзівілася Ева і намалявала для Коніка зялёную траўку з жоўтымі кветачкамі. Новая цудоўная гісторыя ад Святланы Татарнікавай для самых маленькіх.
Ева малюе свой чароўны свет і не баіцца выправіцца насустрач прыгодам. Яны з Конікам пабачаць шмат цікавага, сустрэнуць новых сяброў, дапамогуць камусьці вярнуцца дадому, а камусьці памірыцца. А потым адшукаюць дарогу праз цёмны лес, таму што калі маеш жоўты аловак, то можаш намаляваць месяц.
Что в комплекте?
- Количество страниц: 36
- ISBN 978-985-15-5317-0
Написать отзыв